Балеарскае мора

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта Балеарскага мора

Балеарскае мора (англ.: Balearic Sea) — ускрайкавае мора на поўдні Еўропы ля ўсходніх берагоў Пірэнейскага паўвострава, аддзеленае ад асноўнай акваторыі Міжземнага мора Балеарскімі астравамі. Плошча 86 000 км², сярэдняя глыбіня 767 м, максімальная 2132 м. Сярэдняя тэмпература вады на паверхні ад 12 °C у лютым да 25 °C і больш у жніўні. Салёнасць 36-38 , на глыбіні больш. Дно выслана пяскамі і глеямі. Упадаюць рэкі з Пірэнейскага паўвострава: Эбра, Турыя, Хікар і інш. Інтэнсіўнае суднаходства, развіта рыбалоўства.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]