Аруначал-Прадэш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аруначал-Прадэш
अरुणाचल प्रदेश
Arunachal Pradesh
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 20 лютага 1987
Кіраўнік Pema Khandu[d]
Насельніцтва (2001)
1,091 млн чел. (26-е месца)
Шчыльнасць 13,02 чал./км²
Плошча 83 743 км²
Аруначал-Прадэш на карце
Абрэвіятура IN-AR
Код ISO 3166-2 IN-AR
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аруначал-Прадэш (англ.: Arunachal Pradesh), штат на паўночным усходзе Індыі. Гранічыць са штатамі Асам на поўдні і Нагаленд на паўднёвым усходзе, з М’янмай на ўсходзе, Бутанам на захадзе, Кітаем (Тыбет) на поўначы. Займае 14-е месца сярод штатаў па плошчы (83 743 км²) і 26-е па насельніцтву (1,09 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Ітанагар. Частка тэрыторыі штата — прадмет тэрытарыяльных спрэчак паміж Індыяй і Кітаем.

«Аруначал-Прадэш» азначае «краіна ўсходу Сонца» (прадэш — краіна, дзяржава, рэгіён) з-за свайго самага ўсходняга размяшчэння сярод іншых штатаў Індыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заселены тыбецкімі, а потым тайска-бірманскімі плямёнамі ў дагістарычны перыяд. Першае летапіснае ўпамінанне рэгіёна ў 16-м стагоддзі. Рэгіён знаходзіўся пад уплывам тыбецкага будызму і індуізму, таксама развіваліся невялікая мясцовая цывілізацыя.

Анексаваны брытанцамі ў 1858. У 19131914 гадах брытанская адміністрацыя прапанавала правесці мяжу паміж Брытанскай Індыяй і Тыбетам па паўночнай рэгіёна, каб населены веруючымі будыстамі раён Таванг адышоў да Індыі. Кітайскі бок фактычна пагадзіўся з прапанаваным падзелам толькі ў 1962, калі дабраахвотна пакінуў занятыя падчас вайны індыйскія тэрыторыі.

У 1987 на тэрыторыі рэгіёна створаны штат Аруначал-Прадэш. У цяперашні час на тэрыторыі штата дзейнічаюць паўстанцы з Нацыянальнага сацыялістычнага савета Нагаліма. Штат — адно з месцаў найбольшай канцэнтрацыі індыйскіх узброеных сіл і органаў бяспекі. Прысутнасць іназемцаў у рэгіёне строга рэгламентавана.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Горны ландшафт штата Аруначал-Прадэш

Большая частка тэрыторыі штата пакрытая Гімалаямі. Клімат залежыць ад вышыні: у прылеглых да Тыбета верхнегімалайскіх раёнах — тундра, у сярэднегімалайскіх — умераны, цёплы (выспяваюць яблыкі і апельсіны), у ніжнегімалайскіх, на ўзроўні мора — вільготны субтрапічны клімат з гарачым летам і цёплай зімой.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Большасць насельніцтва тыбецкага і тайска-бірманскага паходжання, каля 16 % насельніцтва — імігранты ў рэгіён з іншых штатаў (пераважна з Асама і Нагаленда), а таксама з Бангладэш. 63 % насельніцтва належыць да 19 асноўных плямёнаў, пераважна тыбета-бірманскага і тайска-бірманскага паходжання. Пісьменных — больш за 54 % (487 тыс. чал.). Веруючыя: 40 % — будысты, 25 % — індуісты, 20 % — анімісты.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

ВУП штата — 706 млн дол. (2004). Галоўныя сектары эканомікі — сельская гаспадарка (рыс, проса, кукуруза, трыснёг, імбір), лясная гаспадарка. Транспарт слаба развіты з-за складанага рэльефу мясцовасці; мясцовыя перавозкі наземным і паветраным транспартам, сувязь са знешнім светам праз штат Асам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]