Блумсберы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Блумсберы (англ.: Bloomsbury) — традыцыйны цэнтр інтэлектуальнага жыцця Лондана, гістарычны раён, размешчаны ў паўднёвай частцы раёна Лондана (бара) Камдэн у заходняй частцы (Вест-Энд) цэнтра горада (Унутраны Лондан).

Для гэтага раёна характэрныя азелянёныя плошчы («скверы») — Расел-сквер, Бедфард-сквер, Блумсберы-сквер, Гордан-сквер і іншыя. Некаторыя з іх захоўваюць першапачатковую георгіянскую забудову XVIII стагоддзя, калі горадабудаўнічую дзейнасць на поўначы Лондана вялі герцагі Бэдфарды з сямейства Раселаў.

У Блумсберы размешчаны шматлікія адукацыйныя ўстановы (Лонданскі ўніверсітэт, Універсітэцкі каледж Лондана, Каралеўская Акадэмія драматычнага мастацтва), бальніцы, а таксама Брытанскі музей. У пачатку XX стагоддзя тут збіраўся ўплывовы гурток англійскіх інтэлектуалаў, вядомы як група Блумсберы.