Партрэт Аляксандры Радзівіл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
невядомы
Партрэт Аляксандры Радзівіл. 2-я чвэрць XVII
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск

«Партрэт Аляксандры Радзівіл» — не прыжыццёвы партрэт Аляксандры Іванаўны, княжны з роду Вішнявецкіх, у другім шлюбе Радзівіл — палатно работы невядомага мастака. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

На партрэце Аляксандра выяўлена ў чорнай сукенцы са станікам-жакетам з двайнымі валікамі на плячах. Сукенкі такога тыпу — у верхняй частцы пашытыя па фасоне мужчынскага адзення, а ад пояса па жаночай модзе, — сатырыкі называлі «a la mode» (па модзе), ад гэтага неўзабаве ўтварылася новая назва для такога ўбрання — аламода[1].

Станік і наплечныя валікі ўпрыгожаны залацістым галуном, а край белага брыжовага каўняра аздоблены карункамі. Шырокія буфястыя каля плячэй рукавы завужаны ад локця да запясця і заканчваюцца белымі манжэтамі. Прычоска ўпрыгожана залатой дыядэмай з вялікай жамчужынай[1].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. С. 262. ISBN 978-985-01-1241-5

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]