Плімут (англ.: Plymouth) — горад у акрузе Плімут штата Масачусетс. Разам з Броктанам з’яўляецца адным з двух адміністрацыйных цэнтраў акругі. Плошча муніцыпалітэта Плімута самая вялікая ў штаце. Горад быў заснаваны ў 1620 годзе на беразе заліва Кейп-Код, з’яўляецца найстарэйшым еўрапейскім паселішчам у Новай Англіі і адным з найстарэйшых у ЗША. Доўгі час горад быў цэнтрам аднайменнай калоніі. Пазней горад стаў часткай Масачусетса, аднаго з першых 13-ці штатаў ЗША.